У Беластоку прайшоў круглы стол для школьнікаў, які арганізавала міністэрства. Гэта пілотны праект, і калі ён будзе паспяховым, мерапрыемства арганізуюць у іншых гарадах.
Круглы стол быў арганізаваны ў Электратэхнічным школьным комплексе ў Беластоку. У ім узялі ўдзел больш за 100 вучняў сярэдніх школ з усяго Падляшскага ваяводства.
«Для Міністэрства нацыянальнай адукацыі важны дыялог з моладдзю, таму што мы робім школу для вас», — сказала міністр Барбара Навацкая, адкрываючы круглы стол.
Звяртаючыся да моладзі, яна сказала, што мы хочам, каб вы распавялі нам як мага больш пра тое, што вы хацелі б мець у польскай школе, што вас радуе, але і што вас злуе, што на вашу думку трэба палепшыць; дзе асноўныя мінусы, а ў чым плюсы.
Яна падкрэсліла, што задача міністэрства — пабудаваць школу, у якой можна будзе спакойна вучыцца, што, як яна адзначыла, бывае не заўсёды. «Я хачу, каб вы адчувалі сябе ў бяспецы ў школе», — сказала міністр. Яна дадала, што таксама хоча, каб маладыя людзі выходзілі са школы з ведамі, якія адпавядаюць выклікам сучаснага свету.
РАР/юл